Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.12.20

Акцыя «Цуды на Каляды»

Новы год прынясе чараўніцтва,

Хай падорыць поспех, дабро,

Ўміг выканае любыя жаданні.

Шчасця, радасці і дабрабыту!

  Новы год і Каляды-час чараўніцтва і падарункаў, час, калі спраўджваюцца самыя запаветныя мары і жаданні. Дзеці вераць у цуд, ды і ў кожнага дарослага дзесьці ў душы жыве надзея, што казка ёсць.

  Вось і акцыя "Цуды на Каляды", якая праходзіла ў нашай школе дапамагла і дзецям, і дарослым паверыць у казку. Кожны з нас чакае ад свята сюрпрызаў і падарункаў, але, на жаль, не кожны можа іх атрымаць.

  Акцыя "Цуды на Каляды" дала рэальную магчымасць дапамагчы дзецям, якія ў гэтым маюць патрэбу, падарыць ім хвіліны радасці, усмешкі і яркія ўражанні. Менавіта таму навучэнцы нашай школы і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у гэтай акцыі.

 

30.11.20

План мерапрыемстваў, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта