Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Парадак асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - асабісты прыём) ва ўстанове адукацыі праводзіцца кіраўніцтвам установы адукацыі па графіку, зацверджанаму дырэктарам установы адукацыі.

Графік асабістага прыёму ва ўстанове адукацыі, які праводзіцца кіраўніцтвам, з указаннем часу і месца яго правядзення размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе "Адно акно" у будынку ўстановы адукацыі, на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

Папярэдні запіс на вусны прыём да дырэктара ўстановы адукацыі Кнігі Наталлі Іванаўны, ажыццяўляе сакратар прыёмнай дырэктара ўстановы адукацыі, Дзёміна Юлія Анатольеўна (2 паверх, каб. № 14, тэл. 8-02236-79-062) штодня з 8.00 до 16.00, абед с 13.00 до 14.00 (2 и 4 нядзелі месяца па панядзелкам с 12.00 до 20.00, абед с 15.00 до 16.00), субота з 8:00 да 13:00, выхадны - нядзеля.

Службовыя асобы ўстановы адукацыі, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама работнікі, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

- звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі гэтых арганізацый;

- звароты ў неўпаўнаважаныя дні і гадзіны;

- калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;

- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;

- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;

- непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.

У мэтах забеспячэння якаснага і арганізаванага правядзення асабістага прыёму пры ажыццяўленні папярэдняга запісу адказнымі работнікамі ўстановы адукацыі высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму звесткі, даюцца неабходныя кансультацыі і тлумачэнні аб кампетэнцыі службовых асоб установы адукацыі, парадку разгляду зваротаў.

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца ў прызначаны дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнік дадаткова прад'яўляе дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы.

Асабісты прыём дырэктарам установы адукацыі праводзіцца ў будынку ўстановы адукацыі па адрасе: г. Клічаў, вул. Савецкая, д. 14, каб. № 15.

Раздзелы сайта