Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.12.20

3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў

Трэба быць да ўсіх дабрэй,
Падобны ён з намі Іль не падобны,
Да тых, хто нас з табой слабей,
Хто здароўем не падобны.

Святло сусвету - у кожным сэрцы,
Цэлы свет - у любых вачах.
Так адкрыйце ў душах дзверцы,
Прагоніце зло і страх!

   3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў. Арганізавана гэтая дата спецыяльна для тых людзей, якім даводзіцца даволі складана. Гэта цалкам натуральна, бо зусім не кожнаму даступныя ўсе радасці жыцця.

  Здароўе вельмі важна для чалавека. Здароўе-гэта падарунак лёсу. Неабходна навучыцца берагчы і паважаць гэты дар. Менавіта таму ўжо з ранняга дзяцінства мы вучымся не проста вітаць людзей, а жадаць ім здароўя. Жадаючы іншым - і жадаем сабе.

    У гэты дзень хлопцы з 7 "Б" класа разам з класным кіраўніком Дзяржанскай Анастасіяй Віктараўнай правялі забаўляльную праграму для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Падарожжа на востраў скарбаў».

    З першай хвіліны артысты завалодалі ўвагай гледачоў. Апладысменты суправаджалі кожны нумар. На свяце панавала атмасфера дабра, задавальнення і пазітыву.

   У заключнай частцы забаўляльнай праграмы ўдзельнікі падарылі дзецям падарункі і сувеніры, як часцінку свайго цяпла!

                     

                      

                      

30.11.20

План мерапрыемстваў, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта